Государственное учреждение образования "Дошкольный центр развития ребенка г. Борисова"
телефон: +375177 73 53 62
email: dcrr@rooborisov.by
222520, Минская область, город Борисов, улица Краснознаменная, 85

"Як ты дорага мне, мая родная мова!"

23.09.2022
"Як ты дорага мне, мая родная мова!"

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч 

У Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

З  19 па 23 верасня 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі  "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Барысава" таксама прайшоў Тыдзень беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"  Напрацягу ўсяго тыдня ва ўстанове гучала родная беларуская мова. З выхаванцамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: заняткі, гульні, інсцэніроўкі беларускіх казак (“Коцік, пеўнік і лісіца”,  “Зайкава хатка”),  забавы, чытанне вершаў і казак, знаемства з  памятнымі мясцінамі і вядомымі людзьмі нашай краіны, арганізаваны прагляд мультыплікацыйных фільмаў пра гісторыю нашага роднага горада і беларускага народа “Слаўны князь Барыс”, “Глебавы камні”, “Адкуль пайшлі беларусы?”, зробленымі выхаванцамі дашкольнага цэнтра ў дзіцячай студыі анімацыі “Мультыфокус”.  Выхаванцы з захапленнем удзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах і дзяліліся ўраджаннямі са сваімі сябрамі і бацькамі.

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих